18:58 

providez
я бы только попросила, чтобы жизнь меня любила (с) Рэспубліка Паліна
Нарэшце мне ёсць, што сказаць усім тым, хто сумняецца ў існаванні ці ў жыццяздольнасці беларускай мовы і культуры: яны проста падпольныя. Вы іх проста не бачыце.
Калі-небудзь гэтую плаціну паказушных канцэртаў і ранішнікаў «для птушачкі» прарвуць нарэшце сапраўдна беларускія маладыя музыкі, якія ёсць, якія развіваюцца, шануюць і шчыра цікавяцца класічная літаратурай і гісторыяй. Я думала сёння аб Ірландыі, аб фільме 'Once', аб падпольна-прыватных кватэрніках і адчувала такі гонар!

Ішлі мы на Паліну, але ж на кватэрніку пачулі і Сяргея Башлыкевіча. Нажаль, яго "Дзікае паляванне караля Стаха" я так і не знайшла ў інтэрнеце.

Учора я чытала пост адной дзяўчыны пра медытацыю. Яна ўжо колькі год жыве ў Непале і расказвала аб тым, як вучылася медытыраваць. Сёння, седзячы ў пакойчыку з трыццаццю іншымі асобамі, свечкамі і зачыненым акном, я заплюшчвала вочы і спрабавала штосьці накшталт першых этапаў медытацыі. Толькі замест уласнага дыхання я канцэнтравалася на голасе Паліны. У выніку, пакуль доўжылася песня, я была там адна, не было ні людзей, ні дзвярэй, аб якія я абапіралася, ні падлогі, ад якой нылі ногі, ні недахопу кіслароду, больш нічога, нават самой Паліны. Толькі я і цудоўныя гукі, якія складваліся ў струменьчыкі дыму і ўзляталі разам са мной пад столь і ў фортку.

Рэспубліка Паліна

Ёсць артысты, якія з высокай верогоднасцю могуць расчараваць, калі слухаеш іх ужывую, а не студыйныя запісы. Паліна ўжывую удвая лепш) А яшчэ яна расказвае гісторыі з жыцця і нават прачытала верш =)

Нажаль, я, напэўна, не змагу пераключыцца на мову ў паўсядзённым жыцці, але ж я хаця б магу час ад часу пісаць на ёй. Дарэчы, неблагая практыка перад тым, як пісаць курсач па беларускай лінгвакультуры XD Мабыць, праз нейкі час мая гаворка будзе не такой нязграбнай... Ну і вакацыі я нарэшце займу тым, чым даўно павінна была заняць: чытаннем. На чарзе Вонэгут 'Slaughterhouse 5' і што-небудь на мове. Што пачытаць?

Дидра!
Ты знаешь, что по-белорусски «тарелка» будет «талерка»?) Подумалось, что тебя это позабавит. А еще мы жалели, что сегодня с нами не было тебя. Ты бы ничерта не поняла, но, как мне кажется, прочувствовала бы это живое.

@темы: excited, memories, music, people, мысли вслух

URL
   

какая ты лягушка или вся жизнь - психотренинг

главная