15:54

я бы только попросила, чтобы жизнь меня любила (с) Рэспубліка Паліна
Неяк няёмка і нешта муляе, муляе... Быццам трэба скінуць нейкі цяжар, які дыхаць не дае. І вось я на парозе адкрыцця, што ж гэта за яно, зараз, зараз намацаю і выдзеру яго!

Дарэчы, апошнія колькі месяцаў самакапанне прывялі мяне да думкі, што мая багна не залежыць ад дома ці наваколля. Багна, на жаль, ува мне.

Тыдзень прайшоў у бадзянні туды-сюды без аніякай карысці. Глупства нейкае, але нават устаць з ложка ці зрабіць гарбату было складана, не кажучы ўжо пра нейкія актыўныя дзеянні. Бадзялася, бы пластылін, то там прысяду і завісну, то тут прылягу дый засну. А ў галаве, тым часам, актыўна мільгалі думкі, маўляў, трэба ўстаць, рабіць тое-сёе, ізноў дацягнеш, ізноў будзеш сама сябе грызці. Неапошнім госцем у галаве былі Сашыныя словы пра тое, што калі трэба нешта рабіць, то ідзі і рабі. Спробы і намаганні нікому не патрэбны, калі вынікі нічога не вартыя.

Дарэчы, гэта толькі падмацоўвае мае успрыманне адказнасці перад кім-сьці: не мае значэння, што і як там было на працягу працы, да дэдлайна ўсё павінна быць! І ад цябе чакаюць, што сваю справу ты зрабіў на 100%, таму, будзь ласкавы, прэзентуй усё на гэтыя 100%. І вось гэтае ўсё б'ецца ўва мне з лянотай і думкамі пра "часу хопіць тры разы гэта зрабіць", "вось спачатку вось гэта, а потым ужо і тое". Банальная справа, згодна.

Вось гэтую багну і трэба выдзіраць. Самы на тое час.


Адказнасць перад сабой таксама няблага было б выправіць.


@темы: мысли вслух, casual, Багдад, абсурдности

Комментарии
03.12.2012 в 01:25

"І ад цябе чакаюць, што сваю справу ты зрабіў на 100%.." Вот эта фраза очень настораживает... Твоя жизнь, ты живёшь для себя, а не для этого "кого-то", который спустя время забудет про сделанное дело! Ты живёшь для себя, и следует делать вещи для себя ! Не эгоистом становится.. а полюбить то что делаешь, либо забить и не делать!)) Я считаю, и всегда считала.. и надеюсь навсегда останусь при этом мнении: Человек рождён быть счастливым. Я думаю, нет смысла постоянно заставлять себя делать то, от чего будет хорошо всем, но не тебе.. У тебя всё получится, хотя бы потому что ты об этом задумалась! И вообще, не загоняйся)) Ты очень хороший и интересный человек! :))

К.
03.12.2012 в 01:40

я бы только попросила, чтобы жизнь меня любила (с) Рэспубліка Паліна
Вот эта фраза очень настораживает - ну ведаеш, мабыць, я жыву ў свеце Лебедзева ці Ялецкай, але ж лічу, што калі нешта збіраешся рабіць, павінны зрабіць гэта добра. Калі мы мусім жыць у свеце якасных рэчаў і паслуг, кожны павінны рабіць сваю справу добра.
03.12.2012 в 01:57

Так я и не имею ввиду что всё надо делать сикось-накось! :) А что в твоём понимании хорошо сделанная работа? Вымучанная-выстраданная? Хорошо сделанная работа та, которая выполняется с желанием, с горящими глазами и с воодушевлением! ИМХО
Ну и приоритеты надо в жизни уметь расставлять... хорошо написанная работа не всегда означает счастье в жизни... Слишком много всего интерестного существует в этом мире...

К.
03.12.2012 в 01:58

Прости, возможно резко вышло.. я не хотела обидеть :))

Расширенная форма

Редактировать

Подписаться на новые комментарии